На «Беларуськаліі» зноў адбылося здарэнне


Следчыя органы праводзяць праверку па факце траўмавання кіроўцы прадпрыемства.

Здарэнне адбылося 22 чэрвеня, паведамляюць у Следчым камітэце. Кіроўца, які знаходзіўся ў шахце, не даў рады з кіраваннем транспартным сродкам. У выніку атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці. Цяпер кіроўца шпіталізаваны.

2 лістапада мінулага года падчас выканання планавых горных працаў на адным з участкаў рудніка 3-га рудаўпраўлення ААТ «Беларуськалій» адбыўся выбух прыроднага метану, у выніку чаго загінуў мацавальнік прадпрыемства.

А летась 9 чэрвеня 27-гадовы рабочы загінуў пасля падзення на яго металёвай канструкцыі.

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў