На «Беларуськаліі» абрынулася будаўнічая люлька – ёсць ахвяры


Адзін чалавек загінуў, трое шпіталізаваныя. Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу.

Раніцай 26 кастрычніка пры ўздыме да месца выканання працаў на даху на адным з прамысловых складоў «Беларуськалію» ў Салігорску з вышыні абрынулася будаўнічая люлька, у якой знаходзіліся шэсць рабочых.

«У выніку ад атрыманых траўмаў адзін работнік загінуў на месцы, траіх пацярпелых шпіталізавалі», – паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэту па Менскай вобласці Таццяна Беланог.[/vc_column_text][vc_single_image image=”384392″ img_size=”large”][vc_column_text]Грунтуючыся на выніках першапачатковых следчых дзеянняў, агляду месца здарэння і апытаннях відавочцаў, Салігорскі аддзел Следчага камітэту ўзбудзіў крымінальную справу паводле факту парушэння правілаў бяспекі будаўнічых працаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека (ч. 2 арт. 303 Крымінальнага кодэкса).

«Паводле папярэдніх звестак, прычынай падзення калыскі стаў абрыў троса», – падала Беланог.

Цяпер следчыя праводзяць агляд месца здарэння, знаёмяцца са службовай і тэхнічнай дакументацыяй будаўнічага працэсу і абсталявання, якое выкарыстоўвалася на аб’екце.

ДД; фота: УСК па Менскай вобласці

Стужка навінаў