На беларуска-ўкраінскую мяжу скіравалі дзве роты дэсантна-штурмавой брыгады


Афіцыйна ўзмацненне аховы мяжы з Украінаю звязваюць з праверкаю Міністэрства абароны. У распараджэнне да памежнікаў перайшлі дзве роты 38-ай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады. У Ельску дадаткова фармуюць штаб тэрытарыяльнай абароны.

Праверку ўзмацнення аховы мяжы адбываецца на загад Аляксандра Лукашэнкі. Цяпер адбываецца нарошчванне сілаў на мяжы, у тым ліку коштам вайсковых частак з іншых рэгіёнаў Беларусі. Гэтак 38-ая брыгада дэсантнікаў стала базуецца на Берасцейшчыне. Таксама на Гомельшчыну адправілася падраздзяленне 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады, якая дыслакуецца на Віцебшчыне.

У Ельскім раёне будзе сфармаваная асобная стралковая рота тэрытарыяльных войскаў і штаб. Ужо завяршыўся прыём афіцэраў, якіх прызвалі з запасу.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары