Сіноптыкі папярэджваюць аб рэзкім пахаладанні ў Беларусі.
«Пахаладанне нас чакае ў пачатку наступнага тыдня. Пасля цяпла на краіну абрынецца глыбокая восень», – паведаміў interfax.by начальнік службы прагнозаў Дзмітрый Рабаў.
У пачатку наступнага тыдня праз Беларусь пройдзе актыўны атмасферны фронт з Заходняй Еўропы, след за якім прыйдзе халодны паветраны паток.
«Навала арктычнага холаду будзе суправаджацца непагодлівым надвор’ем: пахмурным, дажджлівым і ветраным», – папярэдзіў спадар Рабаў.
Ужо ў панядзелак на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Днём у асобных раёнах будзе моцны вецер парывамі да 15-20 метраў у секунду. Тэмпература ноччу 6-13 градусаў цяпла, днём 10-17, па паўднёвым усходзе да 19 градусаў вышэй за нуль, паведаміў сіноптык. У аўторак тэмпература яшчэ больш апусціцца.
Разам з тым спадар Рабаў удакладніў, што «пахаладанне зусім ненадоўга, у другой палове наступнага тыдня цёплае надвор’е зноў вернецца».
МЯ, belsat.eu, паводле interfax.by