На бацьку і мачаху затрыманага ў Маскве 10-гадовага хлопчыка склалі пратаколы


Маскоўская паліцыя склала пратакол за непадпарадкаванне супрацоўнікам праваахоўных органаў (19.3 КаАП РФ) у адносінах да мачахі хлопчыка, якога 26 траўня затрымалі ў цэнтры Масквы за тое, што ён дэкламаваў «Гамлета».

Таксама складзены пратакол на бацьку хлопчыка – яго вінавацяць у невыкананні абавязкаў па выхаванні.

Пра гэта паведаміла прэс-служба маскоўскай паліцыі. Там таксама абверглі інфармацыю аб тым, што перад бацькам 10-гадовага хлопчыка выбачаліся за затрыманне сына.

«Неабходна ўдакладніць, што прабачэнні былі прынесены дзіцяці за прадстаўленыя нязручнасці», – заявілі ў прэс-службе.

Вечарам 26 траўня ў цэнтры Масквы 10-гадовага хлопчыка паліцыя затрымала за тое, што ён дэкламаваў «Гамлета». Мачаха была побач з ім. Пры затрыманні паліцыянты лаяліся матам, абражалі жанчыну, а дзіця сілай зацягнулі ў машыну. Хлопчыка абвінавацілі ў жабрацтве. Потым ён быў вызвалены.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў