На авіяшоу у падмаскоўнай Балашысе разбіўся самалёт, ёсць ахвяры


Увага! На відэа інцыдэнт, у выніку якога загінулі людзі. Гучыць ненармаваная лексіка

На паказальных выступах у Балашысе разбіўся самалёт Ан-2.

Пра інцыдэнт інфармагенцтву «Интерфакс» паведаміла крыніца ў экстраных службах.

«У прыгарадзе Балашыхі ў суботу праводзяцца паказальныя палёты ў сувязі з юбілеем выпуску першага самалёта Ан-2. Падчас аднаго з выступаў пілот не справіўся з кіраваннем і на нізкай вышыні самалёт сутыкнуўся з зямлёй», – сказала крыніца.

Пасля падзення самалёт разбурыўся на часткі і загарэўся.

«Самалёт упаў на паласу перад гледачамі, загінулі дзве асобы, якія знаходзіліся на борце», – сказала крыніца.

Паводле яе, падчас выканання трука пілот зачапіў крылом самалёта паласу і пацярпеў крушэнне.

Пазней смерць двух асобаў выданню «РБК» пацвердзілі ў прэс-службе расейскага МУС.

Крыніца ў рэгіянальным МНС паведаміла, што самалёт належаў Федэральнай бюджэтнай установе «Авиалесохрана». Паводле словаў крыніцы ў МНС, вызначаныя асобы пілотаў самалёта, які разбіўся.

«Гэта Барыс Маркавіч Тылевіч і Сухараў Дзмітрый Яўгенавіч», – распавёў суразмоўца РБК. Ён таксама адзначыў, што самалёт базаваўся на аэрадроме Северка гораду Каломна.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў