На авіяносцы «Адмірал Кузняцоў» разбіўся яшчэ адзін знішчальнік


Расейскі знішчальнік Су-33 разбіўся пасля няўдалай спробы сесці на крэйсер «Адмірал Кузняцоў» у Міжземным моры.

Пра гэта паведамляе рэсурс theaviationist.com. Інфармацыю пацвердзіла Мінабароны Расеі. Паводле «The Aviationist», аварыя адбылася 3 снежня. Пілот паспеў катапультавацца і быў выратаваны.

У расійскім ваенным ведамстве ўдакладнілі, што знішчальнік выкаціўся за межы палубы авіяносца. Прычынай аварыі называюць абрыў тросу аэрафінішэру – некалькі такіх трасоў патрэбныя, каб затармазіць самалёт адразу пасля пасадкі на палубу.

14 лістапада амерыканскія медыі паведамілі пра крушэнне палубнага летака МіГ-29К. СМІ спасылаліся на звесткі выведкі ЗША. Пазней інфармацыю пра крушэнне пацвердзілі прадстаўнікі расейскага ваеннага ведамства.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў