На атракцыёне ў аўстралійскім парку забаваў загінулі чацвёра


Праз тэхнічную няспраўнасць перакуліўся атракцыён-плот.

Паводле аўстралійскай паліцыі, у парку забаваў у аўстралійскім горадзе Голд-Кост загінулі чатыры чалавекі.

Трагічнае здарэнне адбылося на атракцыёне «Thunder River Rapids» – канале са штучнымі парогамі, па якім рухаюцца круглыя плыты, разлічаныя на шэсць чалавек. Хуткасць руху на атракцыёне можа дасягаць 45 кіламетраў у гадзіну.

Паводле папярэдніх звестак, з-за тэхнічнай няспраўнасці адзін з плытоў перакуліўся.

ДД

Глядзі таксама
Каментары