На Алімпіядзе за дамаганні да пакаёвак арыштавалі ўжо другога баксёра


Бразільская паліцыя арыштавала 22-гадовага баксёра з Намібіі. Джонас Джуніус схапіў дзяўчыну і паспрабаваў яе пацалаваць. Таксама спартсмена падазраюць у тым, што ён прапаноўваў жанчыне грошы за секс. Пацярпелая сама звярнулася ў паліцыю.

Джонас Джуніус выступае ў суперлёгкай вазе. На адкрыцці Алімпіяды ён быў адным са сцяганосцаў сваёй каманды.

Выпадак з баксёрам з Намібіі – ужо другі на Алімпіядзе ў Рыа. 5 жніўня суд арыштаваў спартсмена з Марока, 22-гадовага Хасана Сааду. Паводле паліцыі, ён чапляўся да двух пакаёвак у алімпійскай вёсцы. У Федэрацыі бокса Марока заявілі, што спартовец «не разумее», у чым яго падазраюць.

ДР belsat.eu паводле meduza.io

Стужка навінаў