На актывіста склалі пратакол за пікет супраць мяса


На грамадскага актывіста Паўла Сяргея склалі адміністратыўны пратакол за ўдзел у перформансе супраць мяса, які ён з паплечнікамі зладзіў на Камароўскім рынку ў Менску.

У пратаколе, які хлопец атрымаў па пошце, адзначаецца, што 26 сакавіка ён прыняў удзел у несанкцыянаваным пікетаванні супраць мясной індустрыі.

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=HCGFApf_GDg”][vc_column_text]

Ён «публічна выказваў меркаванні аб мясной прадукцыі, раздаваў улёткі, чым парушыў устаноўлены парадак правядзення пікетавання», прыводзіць цытату з пратаколу spring96.org

Павел Сяргей мяркуе, што калі б яны заняліся рэкламай каўбасы, на іх бы ніхто не звярнуў увагі.

Акцыю, якую арганізавалі актывісты моладзевых рухаў «Цана жыцця» і «Экалагічны пошук» негатыўна ўспрынялі прадаўцы мяса. Урэшце, ахоўнікі рынку папрасілі ўдзельнікаў перформансу сысці.

Інфармацыі аб тым, ці складзеныя пратаколы на іншых удзельнікаў перформансу, у праваабаронцаў пакуль няма, дата суда таксама пакуль невядомая.

ЮВ, belsat.eu, паводле spring96.org

Стужка навінаў