На адпачынак у Беларусь прыедуць 80 дзяцей з Сірыі


Дзеці з Сірыі прыедуць адпачываць у беларускія лагеры.

Пра гэта заявіла кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай працы Міністэрства адукацыі Ларыса Емельянчык.

«Па запрашэнні кіраўнік дзяржавы ў Беларусі пройдуць аздараўленне 80 дзяцей з Сірыі. Іх будуць суправаджаць восем дарослых. Частка дзяцей будзе праходзіць аздараўленне ў нацыянальным адукацыйна-выхаваўчым цэнтры «Зубраня», другая частка адпачне ў лагеры «Крынічка», – адзначыла Ларыса Емельянчык.

Магчымыя варыянты адпачынку бацькоў з дзецьмі у нашай краіне – у матэрыяле Belsat.eu.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў