На адкрыцці Алімпіяды-2018 зборныя КНДР і Паўднёвай Карэі з'явяцца пад агульным сцягам


Паўночная і Паўднёвая Карэя дамовіліся аб тым, што на цырымоніі адкрыцця зімовай Алімпіяды ў Пхенчхане 9 лютага зборныя абедзвюх краінаў пройдуць разам пад агульнай сцягам, які ўяўляе сабой малюнак Карэйскага паўвострава на белым фоне.

Таксама на Алімпіядзе выступіць аб’яднаная жаночая зборная двух дзяржаваў па хакеі.

Дамоўленасць аб сумесным выступе стала вынікам першых з 2015 года перамоў Паўночнай і Паўднёвай Карэі.

Зборныя КНДР і Паўднёвай Карэі ўжо тройчы ў гісторыі Алімпіяд праходзілі на цырымоніях пад абʼяднаным сцягам: у 2000 годзе на Гульнях у Сіднэі, у 2004-м у Афінах і ў 2006-м у Турыне.

 

ІІ, belsat.eu, паводле Медуза

Стужка навінаў