На 5 градусаў гарачэй, чымся ў Барсэлоне. На наступным тыдні будзе вельмі спякотна і без дажджоў


На наступным тыдні ў Беларусі будзе да +29. У пятніцу, паводле прагнозаў сіноптыкаў, да +32.

Дажджоў, па-ранейшаму, не будзе, магчымыя кароткатэрміновыя ападкі, паведамляе Белгідрамет.

Праз сухое надвор’е і высокую верагоднасць пажараў на большай частцы Беларусі забаранілі хадзіць у лес.

Дарэчы, у іспансай Барселоне на наступным тыдні тэмпература будзе вагацца ад +24 да +27 (у пятніцу).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў