На 22 чэрвеня ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі


Праз навальніцы і моцны ў вецер на пятніцу ў краіне абвесцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

22 чэрвеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведаміў Белгідрамет. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У асобных раёнах чакаюцца моцныя залевы. Вецер чакаецца паўднёвы з пераходам на заходні 5-10 метраў за секунду, пры навальніцах месцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне да 15-20 метраў за секунду.

Парады МНС

У такое надвор’е Міністэрства надзвычайных сітуацыяў раіць знаходзіцца падалей ад дрэваў, рэкламных шчытоў, нетрывалых канструкцыяў. Калі вы едзеце аўтам, лепш спыніцца на паркоўцы або на абочыне, Калі ідзяце пешшу, знайдзіце сховішча ў грамадскіх установах або дамах, куды стыхія не дабярэцца. Не варта стаяць на мастах і ўзвышшах, каб пазбегнуць траплення маланкі. Трэба мець на ўвазе, што маланка можа патрапіць у шчоглавыя збудаванні, слупы або дрэвы.

Падчас знаходжання дома трэба закрыць вокны, адключыць газавыя прыборы, пакінуць мінімальна неабходнае святло і лепш не карыстацца электрапрыборамі.

Калі дрэннае надворʼе заспела вас на прыродзе, трэба выйсці з вады і шукаць бяспечнае месца. Калі такога побач няма, хавацца варта не на ўзвышшах. Перачакаць дрэннае навдорʼе раяць у ляжачым альбо сядзячым стане, а не стоячы.

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-Навіны»

Стужка навінаў