На 21 чэрвеня ў Беларусі абвесцілі памаранчавы ўзровень небяспекі


На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні ды град.

Вецер паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра максімальная днём да +29, у паўднёвых раёнах да +32. У Менску кароткачасовы дождж, навальніца, пры навальніцы месцамі па горадзе шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра максімальная днём +26 +28.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары