На 14 вызваленых з палону ўкраінцаў распачатыя крымінальныя справы

Wideo

Па 14-ці з 73 украінцаў, вызваленых на днях з палону ДНР-ЛНР, ёсць крымінальныя справы па факце дэзертырства. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook дарадца прэзідэнта Украіны Юры Бірукоў.

«Усе службы, ведамства, групы і гэтак далей – усе былі ўжо добра дасведчаныя аб тым, што ў ліку 73 вызваленых не ўсе «гераічныя героі». Калі канкрэтна, то 14 чалавек: па іх ёсць крымінальныя вытворчасці па факце самавольнага пакідання частак», – піша ён.

Паводле Бірукова, першапачаткова планавалася даставіць іх асобна ў аэрапорт «Кіеў», але праз непагоду той не прымаў самалёты.

«А потым, у тым ліку і з гуманных меркаванняў па адносінах да сваякоў было прынята рашэнне не падзяляць на этапе сустрэчы. На гэтых 14 чалавек не распаўсюджваецца выплата аднаразова матэрыяльнай дапамогі да канчатковага рашэння суда», – адзначыў саветнік прэзідэнта.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары