На 100% і болей. Як павялічылася аўдыторыя «Белсату» у інтэрнэце цягам 2017-га году


Цягам 2017-га году колькасць унікальных наведнікаў нашага сайту ўзрасла на 90%, колькасць падпішчыкаў на Youtube на 130%, сяброў на Facebooku нa 100%.

У студзені 2016-га года аўдыторыя ўсіх нашых акаўнтаў у сацыяльных сетках налічвала каля 1,5 млн. У снежні 2017-га года нашыя пасты ў месяц бачыць каля 5 мільёнаў карыстальнікаў.

Фэйсбук

Цягам двух гадоў колькасць падпісчыкаў на нашую старонку ў «Фэйсбуку» вырасла амаль удвая: калі ў студзені 2016-га за намі сачыла каля 23 500 чалавек, напрыканцы 2017-га нас «упадабаў» 45-тысячны карыстальнік.

У 2017-м агулам на сайт з сацыяльных сетак перайшло амаль 2,5 млн чалавек. У адсоткавым вымярэнні гэта найлепшы паказнік сярод беларускіх СМІ.

Адмыслоўцы падкрэсліваюць, што ў «Фэйсбуку» найбольш паказальная не самая падпіска ці тое, колькі людзей бачаць нашыя публікацыі, але актыўнасць вакол пастоў. Нашыя пасты не проста камусьці трапляюцца на вочы – іх актыўна лайкаюць, ім дзеляцца, іх каментуюць. Паводле гэтых паказнікаў, наш «Фэйсбук» – трэці сярод усіх беларускіх медыяў у 2017 годдзе.

З 2017 года наш тэлеканал пачаў ствараць відэа адмыслова для «Фэйсбука» – кароткія і з надпісамі (для тых, хто па тых або іншых прычынах не можа ўключыць гук), а таксама толькі пра найважнейшыя падзеі. Асобна трэба сказаць пра відэастрымы з акцыяў пратэсту ў Беларусі і за мяжой: нашыя карэспандэнты стрымілі з шэсцяў дармаедаў ува ўсіх рэгіёнаў краіны, Дня Волі ў Менску і рэферэндуму ў Каталунні.

У сярэднім кожнае відэа на «Фэйсбуку» збірае да 200 да 600 тысячаў праглядаў.

За апошнія дзевяць месяцаў нашыя відэа на «Фэйсбуку» агулам паглядзелі 8,3 млн разоў.

YouTube

Стрымім мы таксама і на нашым канале на «Youtube». Самы папулярны – з Дня Волі – паглядзелі 350 000 чалавек.

Колькасць падпісчыкаў каналу напярэдадні Новага году дасягнула амаль 50 тысячаў (у 2016-м была 21 тысяча).

Пазалетась нашыя відэа паглядзелі 6 756 000 разоў, за ўвесь мінулы год – ужо больш за 30 мільёнаў.

У 2017 годзе мы запусцілі расейскамоўны праект «Вот так» – яго глядзяць практычна ў кожнай краіне былога СССР. Для яго мы завялі асобны канал на «Youtube» і цяпер актыўна яго развіваем.

Сярод беларускіх незаленых СМІ наш канал самы папулярны.

І інш.

Колькасць унікальных наведванняў старонкі BELSAT.EU за год вырасла на 90 %.

Летась мы завялі акаўнты ў «Інстаграме» і «Тэлеграме» .

Коратка пра рост падпісчыкаў на нашыя сацыяльныя сеткі на беларускай мове 2016-2017:

Дзякуй. Падпісвайцеся на нашыя сацыяльныя сеткі ды дзяліцеся нашымі навінамі.

ДД

Глядзі таксама
Каментары