МЗС Украіны: З Беларуссю спачатку грыбная, потым ягадная, а затым шпіёнская гістэрыя


Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін пракаментаваў затрыманне ў Беларусі ўкраінскага журналіста па абвінавачванні ў шпіянажы, паведамляе «Інтерфакс-Украіна».

«З Беларуссю спачатку грыбная істэрыя, затым ягадная істэрыя, затым шпіёнская істэрыя, потым нейкая эканамічная. Значыць, камусьці выгадна выбудаваць логіку адносна таго, быццам Украіна працуе ў Беларусі, што па вызначэнні – татальная глупства », – падкрэсліў ён.

«Хтосьці гэта свядома будуе», – дадаў міністр.

Клімкін адзначыў, што, аналізуючы гэтую сітуацыю, неабходна прымаць да ўвагі расейскія ваенныя вучэнні «Захад-2017», падчас якіх адпрацоўваліся наступальныя аперацыі.

«Мы лічым, гэта адзіная логіка. Пасля таго як адбываюцца вучэнні «Захад-2017», падчас якіх адпрацоўваліся менавіта наступальныя аперацыі, Расея спрабуе абдурыць свет, што там адбываецца », – заявіў кіраўнік МЗС Украіны.

Раней першы віцэ-спікер Вярхоўнай рады, прадстаўнік Украіны ў гуманітарнай падгрупе Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні крызісу на Данбасе Ірына Герашчанка заявіла, што Беларусь не павінна ладзіць правакацый, калі пазіцыянуе сябе міратворчай краінай.

Нагадаем, за апошнія некалькі дзён адносіны Беларусі і Украіны істотна ўскладніліся. 20 лістапада ў КДБ Беларусі заявілі, што журналіст Павел Шаройка стварыў агентурную сетку з ліку грамадзян Беларусі, «якія за грашовае ўзнагароджанне выконвалі яго заданні па зборы звестак разведвальнага характару ў ваенна-палітычнай сферы».

Паводле заявы КДБ, дзейнасць Шаройкі ў Беларусі каардынаваў супрацоўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Ігар Скварцоў, які дзейнічаў пад прыкрыццём пасады саветніка амбасады Украіны. Яго абвясцілі персонай нон грата і ён пакінуў Беларусь.

У адказ на гэта 21-лістапада Украіна выслала з краіны беларускага дыпламата – першагасакратара амбасады Беларусі. У МЗС Беларусі расцанілі высылку беларускага дыпламата як «несяброўскі крок» Кіева.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў