МЗС Украіны: выкрадзены ў Беларусі ўкраінец знаходзіцца ў расейскім СІЗА


Пра гэта Ігар Грыб (бацька выкрадзенага ў Гомлі Паўла Грыба) даведаўся ад МЗС Украіны, паведамляе unian.ua.

«У МЗС Украіны мне сказалі, што ён перабывае ў Краснадары ў СІЗА № 5», – распавёў Ігар Грыб украінскаму выданню.

Павел Грыб прыехаў у Беларусь 24 жніўня. Пазней бацька хлопца прыехаў у Гомель, каб знайсці сына, які дамовіўся на спатканне з дзяўчынаю з Расеі.

ЮВ, belsat.eu, паводле unian.ua

Стужка навінаў