МЗС Украіны «забараніў» паказ польскай кінастужкі


У Кіеве адмянілі паказ кінастужкі «Валынь» польскага рэжысёра Войцеха Смажоўскага. Адпаведны ліст украінскі МЗС даслаў у польскую амбасаду ва Украіне.

У фільме распавядаецца гісторыя пра лёс жыхароў невялікай вёскі, ў якой жывуць украінцы, габрэі і палякі. Галоўная гераіня Зося закахалася ва ўкраінца. Ейны бацька хоча аддаць дзяўчыну за багатага паляка. У хуткім часе распачынаецца вайна. Вёска трапляе спачатку пад савецкую акупацыю, а пасля пад нямецкую. На тле гэтых падзеяў расце хваля ўкраінскага нацыяналізму. Зося трапляе ў вір узаемнай нянавісці і становіцца сведкам г. зв. Валынскай разні.

Валынская разня – масавае знішчэнне Украінскай паўстанцкай арміяй АУН этнічнага польскага цывільнага насельніцтва (у меншых маштабах, цывільных асобаў іншых нацыянальнасцяў, уключна з украінцамі), на тэрыторыі Валыні. Да верасня 1939 года гэты рэгіён знаходзілася пад кіраваннем Польшчы. Валынская разня распачалася ў сакавіку 1943 года. Летам 1943 года палякі зладзілі разню ўкраінскага цывільнага насельніцтва.

Лічба ахвяраў Валынскай трагедыі вагаецца ад 20 000 да 130 000.

ЮВ, belsat.eu, паводле PAP

Стужка навінаў