МЗС Украіны перадаў Еўразвязу спіс арганізатараў выбараў ў Крыму


Міністр замежных справаў Украіны сёння перадаў кіраўнікам МЗС краінаў Еўразвязу спіс датычных да арганізацыі выбараў у Крыму.

Як паведаміў «Интерфакс-Украина» палітычны дырэктар МЗС Украіны Аляксей Макееў, у спіс трапіла больш за 140 чалавек.

Раней МЗС Украіны паведамляў, што такі спіс рыхтуецца і ідзе абмеркаванне па ўвядзенню санкцыяў у дачыненні да асобаў, якія датычныя да арганізацыі выбараў на часова акупаваных тэрыторыях.

«Вынікі незаконнага галасавання будуць нікчэмнымі з юрыдычнага пункту гледжання, не будуць мець ніякіх прававых наступстваў і не будуць прызнаныя ні Украіна, ні міжнароднай супольнасцю. Ўсе датычныя да арганізацыі і правядзення незаконнага галасавання ў часова акупаваным Крыме несці адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Украіны», – паведамлялася ў афіцыйнай заяве МЗС Украіны.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў