МЗС Сірыі: Можам папрасіць Расею ўмяшацца


Міністр замежных справаў Сірыі Ўалід аль-Муаллем заявіў, што ягоная краіна можа звярнуцца да Расеі з просьба аб вайсковай дапамозе, калі будзе такая неабходнасць.

«Цяпер сірыйскія і расейскія вайскоўцы не ваююць разам, але калі б была такая неабходнасць, мы б вывучылі пытанне і звярнуліся б з просьба аб дапамозе», – заявіў Муалем у эфіры дзяржаўнага тэлебачання.

Хоць дагэтуль сірыйская армія самастойна змагалася з паўстанцамі, аль-Муалем заявіў, што Сірыя мае патрэбу ў пастаўках сучаснай артылерыі.

У чацвер з боку Масквы прагучала рэпліка пра тое, што вайсковая супраца з Сірыяй «скіраваная на барацьбу з тэрарызмам, абарону дзяржаўнасці і мае перадухілі агульную катастрофу ў рэгіёне».

«Няма забароны на супрацу з любой краінаю, акрамя Ізраілю, бо гэта сапраўдны вораг. Мы адкрытыя да супрацы з любой дзяржаваю, якая сапраўды хоча змагацца з тэрарызмам і якая прыйдзе да нас ды скажа: што вам трэба? Як будзе адбывацца каардынацыя? І што мы можам зрабіць?», – дадаў Ўалід аль-Муаллем.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў