МЗС Расеі: Еўразвяз прабурчаў сваю неадэкватную пазіцыю па Крыме


У Міністэрстве замежных спраў Расеі назвалі «неадэкватнай» пазіцыю Еўрапейскага Звязу па Крыме.

«Адзначаем, што ЕЗ у чарговы раз прабурчаў сваю неадэкватную пазіцыю па Крыме. Некаторым кіраўнікам краін-чальцоў Еўразвязу і прадстаўнікам Бруселю яшчэ прыйдзецца навучыцца паважаць свабодны выбар і волю народа, аб якім у іншых кантэкстах яны так любяць паразважаць», – гаворыцца ў афіцыйнай заяве МЗС Расеі па выніках праведзенага ў Рызе саміту «Усходняе партнёрства».

Само «Усходняе партнёрства» ў міністэрстве лічаць «заідэалагізаваным геапалітычным праектам», на рэалізацыю якога негатыўны ўплыў аказваюць некаторыя краіны ЕЗ «з іх гістарычнымі антырасейскім комплексамі», падае Бі-Бі-Сі.

«Саміт новы, а песня старая», – падсумавалі ў расейскім міністэрстве.

У пятніцу 22 траўня ў Рызе завяршыўся саміт «Усходняе партнёрства». У выніковай дэкларацыі краіны-чальцы ЕЗ асудзілі расейскую анексію Крыму. Беларусь падпісала дэкларацыю з агаворкай, што не прымае канфрантацыйных пасылаў у адрас Расеі.

Глядзі яшчэ: Уладзімір Макей: Беларусь не збіраецца выкарыстоўваць сяброўства з Еўразвязам супраць Расеі

Рынкевічс: Лукашэнка хоча паляпшэння стасункаў Беларусі і ЕЗ

Макей згубіўся на саміце «Усходняга партнёрства»

МЯ, паводле bbc.co.uk

Стужка навінаў