МЗС: Пытанне міратворчай місіі АДКБ у Сірыю не будзе разглядацца на бліжэйшай сесіі ў Менску


Журналіст расейскага агенцтва «Россия Сегодня» пацікавіўся ў начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Дзмітрыя Мірончыка, ці плануецца абмяркоўваць пытанне адпраўкі міратворчай місіі ў Сірыю на сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якая пройдзе ў Менску.

У адказ афіцыйны прадстаўнік МЗС растлумачыў: такое пытанне на сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у парадак дня не ўключана.

Нагадаем, летась Беларусь узначаліла АДКБ. Сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ пройдзе ў беларускай сталіцы ў лістападзе.

Чытайце таксама:

КА, belsat.eu

Стужка навінаў