МЗС Польшчы зрабіла заяву наконт затрыманняў актывістаў і незалежных журналістаў


Міністэрства замежных справаў Польшчы звярнулася да афіцыйнага Менску з заклапочанасцю наконт арыштаў незалежных актывістаў і журналістаў.

МЗС Польшчы заклікае ўлады Беларусі да захавання правоў чалавека і асноўных прынцыпаў грамадзянства.

«Нагадваем, што Еўрапейскі звяз прыняў рашэнне прыпыніць рэжым санкцыяў адносна Менска. Мы спадзяемся, што Беларусь працягне абраны ў мінулым годзе шлях дыялогу», – гаворыцца ў паведамленні.

Асабліва ў апошнія некалькі дзён, польскія дыпламаты неаднаразова мелі зносіны з партнёрамі ў Менску па пытаннях пупрацы з Еўрапейскім звязам, а таксама па факце сацыяльных пратэстаў у Беларусі.

Намеснік міністра замежных справаў Марэк Зыолкоўскі гутарыў са сваім беларускім калегам, намеснікам міністра Алегам Краўчанкам. На мінулым тыдні таксама пасол Беларусі ў Польшчы сустрэўся з дырэктарам Усходняга дэпартамента Міністэрства замежных справаў.

Афіцыйная Варшава заклікае да неабходнасці праводзіці у Беларусі дыялог з апазіцыяй і дазволіць мірныя сходы грамадзянаў.

ВД, паводле msz.gov.pl

Глядзі таксама
Каментары