МЗС Нямеччыны заявіў пра ўскладненне адносінаў з Расеяй праз пастаўкі турбінаў Siemens у Крым


Прадстаўнік МЗС Нямеччыны заявіў, што праз пастаўкі газавых турбін Siemens у Крым дачыненні паміж ФРГ і Расеяй могуць ускладніцца. Пра гэта ён заявіў газеце Bild am Sonntag. Выданне не называе імя сваёй крыніцы ў МЗС.

«Федэральны ўрад яшчэ раз нагадаў расейскаму кіраўніцтву пра гарантыі [не пастаўляць турбіны ў Крым], і ўказаў на тое, што маштабнае парушэнне санкцый можа ўскладніць нямецка-расейскія адносіны», – заявіў прадстаўнік ведамства.

Расейскае прадпрыемства заказала ў Siemens чатыры газавыя турбіны, каб паставіць іх на электрастанцыю ў Тамані. Пасля высветлілася, што ўсе турбіны апынуліся ў Крыму, куды заходнія кампаніі не могуць адпраўляць абсталяванне з-за санкцый. Siemens падаў у суд на расейскіх партнёраў за гэты падман. Паводле інфармацыі нямецкага выдання WirtschaftsWoche, Уладзімір Пуцін асабіста гарантаваў немцам, што турбіны не апынуцца ў Крыму.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў