МЗС не пагаджаецца з дакладам Дзяржэпу пра рабоў у Беларусі


Беларускае вонкавапалітычнае ведамства адрэагавала на справаздачу Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША.

Некалькі старонак дакументу, які называецца «Даклад аб гандлі людзьмі. Чэрвень 2016» прысвечаныя нашай краіне. На іх пералічваюцца прыклады прымусовай працы ў краіне і парушэнняў правоў працаўнікоў. Сярод іх прымус беспрацоўных плаціць так званы «падатак на дармаедаў», абавязковыя суботнікі, забарона звальняцца з прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай галіны і г.д.

Беларускі МЗС на сваёй старонцы змясціў каментар, у якім вышэйзгаданая справаздача называецца «неабʼектыўным опусам».

Прафсаюзны актывіст разважае пра «рабскія заробкі» у Беларусі

«Даклад Дзярждэпартаменту складаецца для прадстаўлення ў Кангрэс ЗША ў адпаведнасці з амерыканскім Законам аб абароне ахвяраў гандлю людзьмі. Абарона ахвяраў гандлю людзьмі і барацьба з гандлем людзьмі – паняцці звязаныя, але не ідэнтычныя. Такім чынам, назва дакладу не ў поўнай меры адпавядае яго мэтам і зместу, што цягне за сабой разыходжанні ў ацэнках дакладу шэрагам замежных дзяржаваў і аўтарамі дакументу», – тлумачыць у каментары намесніца начальніка прэс-службы МЗС Марыя Ваньшына.

У пачатку года ў даследаванні аўстралійскіх праваабаронцаў колькасць рабоў у Беларусі ацэньвалася ў 44 600 асобаў. Тое даследаванне МЗС назваў «забаўным».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў