МЗС Літвы: праект БелАЭС абгрунтаваны не эканамічнай логікай, а палітычным разлікам


Кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што БелАЭС у Астраўцы з’яўляецца пагрозай навакольнаму асяроддзю і ядравай бяспецы, а карысці ад праекту проста не існуе. Пра гэта паведамляе сайт МЗС Літвы.

«Беларусі такая колькасць электраэнергіі не трэба, а вонкавых рынкаў няма. Аналіз патэнцыйнай небяспекі выяўляе той факт, што гэты праект абгрунтаваны не эканамічнай логікай, а палітычным разлікам», – сказаў Лінкявічус на пасяджэнні працоўнай групы па пытаннях ядравай, радыяцыйнай і экалагічнай бяспекі.

На сустрэчы было адзначана, што Літва пастаянна выказвае заклапочанасць з нагоды маніпулявання міжнароднымі інструментамі ядравай бяспекі і выбарачным прымяненнем стандартаў бяспекі ў ходзе развіцця праекту Астравецкай АЭС з боку Беларусі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў