МЗС: Коптэр «Фантом 3» не парушыў паветраную прастору Літвы


Дыпламаты гатовыя прадставіць Літве звесткі палёту беспілотніка, які здымаў мяжу для відэапрэзентацыі памежнага пераходу.

Старонка Міністэрства замежных справаў апублікавала адказ на просьбу журналіста «БелТА» пракаментаваць заяву літоўцаў пра парушэнне іх паветранай прасторы.

«Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь, у паказаны літоўскім бокам час у дадзеным раёне квадракоптэрам «Фантом 3» здзяйснялася аэраздыманне для фільма-прэзентацыі абноўленага памежнага пераходу «Прывалка». Пры гэтым беларускім беспілотным лятальным апаратам не было дапушчана парушэнняў паветранай прасторы Літвы», – заявіў прэсавы сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

«Пра гэта адназначна сведчыць як відэазапіс, так і аўтаматычна захаваныя апаратам GPS-логі палёту, якія мы гатовы прадаставіць літоўскім калегам», – сказаў Мірончык.

Чыноўнік дадаў, што ўсе неабходныя тлумачэнні па гэтым пытанні цалкам маглі б быць атрыманыя літоўскім бокам праз спецыяльна заснаваны механізм памежных упаўнаважаных дзвюх краінаў.

На думку прадстаўніка МЗС, вывядзенне пытання на ўзровень вонкавапалітычных ведамстваў толькі «зацягвае працэдуру атрымання інфармацыі і дае падставу для неабгрунтаваных спекуляцыяў на далікатную тэму бяспекі межаў і паветранай прасторы».

Раней МЗС Літвы раней паведаміў пра тое, што беларускі лятак парушыў паветраную прастору Літвы ў раёне Лаздзіяйскага самакіравання, а кіраўнік парламенцкага Камітэту нацыянальнай бяспекі і абароны Літвы Артурас Паўлаўскас дадаў, што беспілотнікі актыўна выкарыстоўваюць кантрабандысты з беларускага боку.

ДД, belsat.eu

Тэгі: ,
Глядзі таксама
Каментары