МЗС: Інфармацыя аб пацярпелым у Францыі грамадзяніне Беларусі не пацвердзілася

video

Паводле ўдакладненай інфармацыі, грамадзяне Беларусі не пацярпелі ў выніку тэрактаў у Францыі.

Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных справаў Беларусі праз Twitter. Раней паведамлялася, што ў выніку тэрактаў пацярпеў адзін наш суайчыннік.

Навіна пра серыю тэрактаў у Парыжы не пакінула абыякавымі і беларусаў. Да будынку амбасады Францыі на плошчы Свабоды ў Менску з раніцы нясуць кветкі ды свечкі. Словы салідарнасці і спачування выказваюць у тым ліку вядомыя палітыкі.

«Найперш я прыйшоў выказаць спачуванне», – кажа Уладзімір Някляеў.

МЗС нашае краіны паведамляе, што пра родных у Парыжы, якія не выходзяць на сувязь, можна даведацца праз тэлефон +331 455 58 000 (гарачая лінія для турыстаў), а таксама, патэлефанаваўшы па нумары амбасады Беларусі ў Францыі +336 097 841 40.

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары