Амбасада Беларусі ў Францыі: Звестак пра пацярпелых беларусаў не паступала, і гэта добра


Фота Reuters

Звестак пра беларусаў, якія пацярпелі ў тэрактах у Парыжы, пакуль няма.

Пра гэта Belsat.eu паведамілі ў амабасадзе Беларусі ў Парыжы.

«Пакуль ніякіх звестак аб пацярпелых беларусах французскі бок нам не перадаваў. Калі б былі нейкія ахвяры сярод нашых грамадзянаў, нам бы паведамілі. Спадзяёмся, што такіх звестак і не будзе», – распавялі ў беларускім пасольстве.

Міністэрства замежных справаў Беларусі ў сваім акаўнце ў «Тўітэры» напісала, што высвятляе, ці ў тэрактах у Парыжы не пацярпелі беларусы.

МЗС рэкамендуе грамадзянам Беларусі, якія цяпер у Францыі, выконваць указанні ўладаў і выйсці на сувязь з роднымі і блізкімі ў Беларусі.

Амбасада Беларусі ў Францыі падала нумар для грамадзянаў, родныя якіх знаходзяцца ў Парыжы і не выходзяць на сувязь: + 33609784140.

У выніку цэлага шэрагу тэрактаў у Парыжы, якія зладзілі, паводле папярэдніх звестак баевікі «Ісламскай дзяржавы», загінула каля 150 чалавек.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары