МЗС Беларусі: У палітыцы новай адміністрацыі ЗША захоўваюцца састарэлыя стэрэатыпы


Прадстаўнік прэс-службы МЗС Беларусі Марыя Ваньшына заявіла, што ў беларуска-амерыканскіх дачыненнях захоўваецца негатыўная «інерцыя», якая перашкаджае двухбаковым стасункам. 

«У палітыцы новая адміністрацыі ЗША захоўваюцца састарэлыя і абсалютна неабʼектыўныя стэрэатыпы. Дадзены крок амерыканскага боку паўтарае аналагічныя рашэнні мінулых гадоў», – заявіла прадстаўнік МЗС, каментуючы рашэнне Доналда Трампа працягнуць санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў.

Паводле Ваньшынай, «верагодна, патрэбна больш часу для таго, каб пераадолець пэўную інерцыю, якая ўсё яшчэ прысутнічае ў нашых адносінах».

«Мы нацэлены на працяг пачатага канструктыўнага дыялогу з ЗША і паслядоўна выступаем за ўзаемавыгаднай двухбаковай супрацы, развіццё якога, мы ўпэўненыя, будзе спрыяць пазітыўным зменам у знешнепалітычных падыходах Вашынгтона», – лічаць у МЗС.

Сёння прэзідэнт ЗША Доналд Трамп працягнуў яшчэ на год санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. Адпаведны дакумент размешчаны на сайце Белага дому.

Паводле прэс-рэлізу Белага дому, прадстаўнікі беларускіх уладаў падрываюць дэмакратычныя працэсы ў Беларусі, парушаюць правы чалавека, ажыццяўляюць палітычныя рэпрэсіі і ўдзельнічаюць у карупцыі, чым працягваюць уяўляць «надзвычайную пагрозу да нацыянальнай бяспекі і вонкавай палітыцы Злучаных Штатаў».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў