МЗС Беларусі пракаментаваў прызначэнне Міхаіла Бабіча


Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз заявіў, што прызначэнне Міхаіла Бабіча паслом Расеі ў Менску – «гэта нармальны працэс для дыпламатычнай службы».

Па словах прадстаўніка МЗС, проста «адбываецца ратацыя амбасадараў».

«Мы звярнулі ўвагу на тое, што новы амбасадар Расеі ў Беларусі надзяляецца статусам спецпрадстаўніка па развіцці гандлёва-эканамічнай супрацы паміж нашымі краінамі. Гэта ў чарговы раз сведчыць аб асаблівым характары, сур’ёзным маштабе і высокім узроўні беларуска-расейскай супрацы. Спадзяемся, што гэты статус дазволіць новаму кіраўніку расейскай дыпламатычнай місіі больш эфектыўна і аператыўна вырашаць комплекс пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, што вельмі важна для абедзвюх нашых краінаў», – заявіў Глаз, адказваючы на ​​пытанне БелТА.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 24 жніўня падпісаў указ аб прызначэнні Міхаіла Бабіча надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам РФ у Менску і спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта па развіцці гандлёва-эканамічнай супрацы з Беларуссю.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў