МЗС Беларусі: 25 сакавіка ў Мінску назваць мірным пратэстам нельга


Фота Сяргей Гудзілін, rbk.ru

Прэсавы сакратар міністэрства замежных справаў Дзмітрый Мірончык заявіў, што акцыю 25 сакавіка ў Мінску назваць мірным пратэстам нельга. 

Сваю пазіцыю ён абгрунтаваў тым, што да месца мерапрыемствы падвозілі «кактэйлі Молатава», падганялі аўтамабілі са зброяй і падлучалі анархістаў.

Паводле яго словаў, «ва ўмовах нарастання і пашырэння геаграфіі тэрарыстычнай пагрозы уладам важна быць асабліва пільнымі, дзейнічаць на апярэджанне, а не «разграбаць» наступствы». Менавіта такі ўрок ўлады Беларусі вынялі з нядаўніх тэрарыстычных актаў у Лондане, Берліне, Парыжы, Бруселі, Ніцы.

Прэс-сакратар МЗС падкрэсліў, што 25 сакавіка галоўнай задачай было забяспечыць бяспеку грамадзян і не дапусціць кровапраліцця. Акрамя таго, адзначыў ён, акцыя насіла несанкцыянаваны характар, а дзеянні праваахоўных структур былі абсалютна адэкватнымі.

«Лічым неабходным працягваць дыялог і ўзаемадзеянне з нашымі замежнымі партнёрамі ў мэтах лепшага разумення пазіцый адзін аднаго», – сказаў Дзмітрый Мірончык.

ВД, паводле mfa.gov.by

Глядзі таксама
Каментары