МЗС Беларусі пракаментавала вызваленне Надзеі Саўчанкі


«Спадзяемся, што гэтая падзея пазітыўна адабʼецца на ўсім перагаворным працэсе», – заявіў сёння на брыфінгу прэс-сакратар беларускага дыпведамства Дзмітрый Мірончык.

25 траўня Саўчанка была вызваленая. Яе абмянялі на двух супрацоўнікаў расейскага Галоўнага выведчага ўпраўлення Міністэрства абароны Расеі.

«Беларусь вітае той факт, што Расейская Федэрацыя і Украіна знялі з парадку дня адно з тых пытанняў, якое цягам доўгага часу было перашкодай для прадметнага абмеркавання і рэалізацыі менскіх пагадненняў і прасоўвання па шляху мірнага ўрэгулявання на ўсходзе Украіны», – сказаў Мірончык.

Беларускі бок будзе максімальна спрыяць далейшай працы трохбаковай кантактнай групы і яе рабочых падгруп, забяспечыць усе неабходныя ўмовы для працягу менскага працэсу, каб «у наш рэгіён як мага хутчэй вярнуўся мір», падкрэсліў прэс-сакратар МЗС.

ЮВ, belsat.eu, паводле belapan.by

Стужка навінаў