МЗС Беларусі нагадвае турыстам у Крым: Памятайце пра адказнасць перад украінскім законам


Міністэрства замежных справаў Беларусі рэкамендуе грамадзянам краіны ўлічваць нормы ўкраінскага заканадаўства пры паездках у Крым.

«Пры планаванні паездкі ў Крым у сезон 2016 года неабходна зыходзіць з таго, што ўезд і выезд на тэрыторыю паўвостраву пры перасоўванні транзітам праз мацерыковую Украіну з турыстычнымі мэтамі не ёсць магчымым», – сказаў начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык журналістам на брыфінгу ў Менску ў чацвер 17 сакавіка.

«Што датычыць наведвання Крыму праз тэрыторыю Расеі, то грамадзянам Беларусі варта мець на ўвазе, што гэта можа паслужыць падставай для адмовы ва ўездзе на тэрыторыю Украіны і прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з украінскім заканадаўствам», – дадаў ён.

Дзмітрый Мірончык таксама адзначыў, што беларускі МЗС заўсёды арыентуе грамадзянаў і турыстычныя арганізацыі на тое, што пры планаванні адпачынку за мяжой ім неабходна браць пад увагу ўмовы транзіту, уезду, выезду і знаходжання ў тых краінах, дзе яны плануюць адпачыць.

МЯ, паводле interfax.by

Стужка навінаў