МЗС Беларусі: Мы чакаем ад Еўразвязу спрашчэння візавай палітыкі


Беларусь спадзяецца на чарговы раўнд кансультацый па спрашчэнню візавага рэжыму з Еўразвязам, заявіла 20 кастрычніка на прэс-канферэнцыі беларускі намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, якая зараз знаходзіцца з працоўным візітам у Славеніі.

Наступны этап перамоваў мае быць прысвечаны разгляду прапановаў, унесеных беларускім бокам, адзначыла Купчына. Сёлета яна прадстаўляла Беларусь на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краінаў Вышэградскай групы і Усходняга партнёрства ў Будапешце.

«Усе ўдзельнікі сустрэчы віталі гатоўнасць беларускіх уладаў працягнуць перамовы па заключэнні пагадненняў з Еўразвязам аб лібералізацыі візавага рэжыму і рэадмісіі. Мы чакаем прыезду ў Менск прадстаўнікоў Еўракамісіі, спецыяльнага генеральнага дырэктарата, які займаецца гэтымі пытаннямі», – заявіла прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства яшчэ ў траўні 2014 г.

Апошняе абмеркаванне візавай лібералізацыі для Беларусі, прайшло ў Менску ў чэрвені 2014 г. Беларусь з’яўляецца сусветным лідарам па колькасці атрыманых шэнгенскіх візаў. У 2013 г. грамадзяне нашай краіны атрымалі 777 тыс. візаў.

ЮВ, паводле 5min.by

Стужка навінаў