МЗС анансуе пашырэнне бязвізавага рэжыму


Новыя крокі па пашырэнню бязвізавага рэжыму плануецца абмеркаваць у студзені на нарадзе з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

«Мы збіраемся рухацца і далей у гэтым кірунку. Натуральна, улічваючы ўсе фактары, улічваючы адкрытую мяжу з Расеяй і нашы абавязкі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Цяпер мы вядзем адпаведныя перамовы з нашымі расейскімі сябрамі. У студзені адбудзецца нарада ў кіраўніка дзяржавы па гэтым пытанні – там мы будзем уносіць адпаведныя прапановы. Я думаю, па выніках гэтай нарады будуць прыняты канкрэтныя рашэнні», – распавёў міністр замежных спраў Уладзімер Макей у перадачы «Актуальнае інтэрв’ю» на тэлеканале «Беларусь 1».

Макей адзначыў, што ўвядзення бязвізу ў студзені 2017 года ўжо прывяло да істотнага павелічэння паступленняў у бюджэт ад турыстычных паслугаў, паслугаў у сферы гатэльнага бізнесу і аховы здароўя. Кіраўнік МЗС назваў бязвіз «пазітыўным досведам».

«Можна ўвесці бязвізавы рэжым для ўсіх і на вялікія тэрміны хоць з заўтрашняга дня. Тым больш што кіраўнік дзяржавы мае ўсе паўнамоцтвы гэта зрабіць. Але пры гэтым трэба ўзважваць усе «за» і «супраць», – кажа ён.



ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў