Мытны камітэт заявіў пра павелічэнне транзітнай прывабнасці Беларусі


За дзевяць месяцаў году праз мытную мяжу Беларусі праехалі 6,2 млн транспартных сродкаў.

Такія дадзеныя апублікаваў на сваім сайце Дзяржаўны мытны камітэт.

Названая лічба на 1 млн большая (на 22 %) у параўнанні з колькасцю транспартных сродкаў, якія перасяклі мяжу за 9 месяцаў мінулага году. Дзякуючы гэтаму мытны камітэт робіць выснову аб павышэнні транзітнай прывабнасці краіны.

Разам з тым колькасць чыгуначных вагонаў, якія перасеклі беларускую мяжу, павялічылася на 13 % і склала 2,3 млн.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак rusevik.ru

Стужка навінаў