Мытны камітэт: Беларусь не пусціла ў Расею санкцыйных тавараў на $ 11 млн


Пасля агучвання скандальных лічбаў наконт беларускага экспарту мытнікі распавялі, як ратуюць Расею ад санкцыйных харчоў.

Пасля ўвядзення Расеяй харчовага эмбарга беларускія мытнікі выявілі каля 1,4 тыс. адміністрацыйных парушэнняў, абʼектамі якіх сталі 12,9 тыс. тонаў тавараў, увоз якіх забаронены ў Расею. Кошт прадметаў правапарушэнняў склаў больш за $ 11 млн. Такія лічбы зʼявіліся на старонцы Дзяржаўнага мытнага камітэту.

«Варта таксама адзначыць, што расейскія перавозчыкі і грамадзяне актыўна прымаюць удзел у вывазе тавараў дадзенай групы з Беларусі ў Расею шляхам выкарыстання несапраўдных таварасуправаджальных дакументаў ці ўвогуле без іх», – адзначае мытны камітэт.

Чытайце таксама >>> Максім Чыгунка два гады таму прадказаў, што Беларусь прадасць Расеі больш харчоў, чым вырабляе

Раней намеснік генпракурора Расеі Уладзімір Маліноўскі распавёў, што летась Беларусь экспартавала ім у пяць разоў больш грыбоў і ягадаў, чым вырасціла. Тое ж тычацца і яблыкаў. Агучваючы лічбы, Маліноўскі спаслаўся на Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі.

У міністэрстве на прэтэнзіі расейскага боку заявілі, што пастаўляюць не толькі яблыкі айчыннай вытворчасці, але і тыя, што былі вырашчаныя ў краінах, адкуль іх можна ўвозіць у РФ.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў