Мытнікі выявілі энцыклапедыю з тайніком, у якой былі схаваныя ювелірныя вырабы


Партыю ювелірных упрыгожанняў выявілі супрацоўнікі мытні «Менск-2» у пасылцы з Украіны.

У суправаджальнай дэкларацыі значылася, што ўнутры знаходзіцца кніга, якую даслалі на адрас жыхаркі Менску. Вялікая вага перадачы выклікала падазрэнні.

У пакунку знаходзілася кніга «Кіеў. Энцыклапедычны даведнік» 1981 года выпуску. Пад вокладкай мытнікі знайшлі тайнік з 23 ювелірнымі аздобамі: кольцы, завушніцы, бранзалеты, ланцужкі. Усе каштоўнасці выраблены са срэбра 925 пробы з украпінамі розных камянёў.

Нядаўна жанчына ўжо спрабавала набыць ювелірныя вырабы па пошце, аднак тады яна адмовілася ад выплаты мытных плацяжоў, таму тавар вярнулі адпраўніку.

Цяпер вядзецца праверка.

ДР belsat.eu

 

 

 

 

Стужка навінаў