Мытнікі: па аўтограф да RHCP звярнулася працаўніца службы сэрвісу аэрапорту Гомля


Супрацоўнікі ДМК запэўніваюць, што не маюць дачынення да гісторыі з аўтограф-сесіяй Red Hot Chilli Peppers.

9 ліпеня гурт «RHCP» рабіў кароткую перасадку ў аэрапорце Гомля. Праз закрыццё наўпроставага авіязлучэння паміж Расеяй і Украінай музыкі падарожнічалі праз Беларусь з Кіева ў Маскву, дзе мелі выступіць на першым дні фестывалю «Park Live».

Басіст RHCP Флі напісаў у сваім Instagram’е, што ў аэрапорце Гомля беларускія мытнікі ўгаварылі іх распісацца на плакаце Metallica.

«У беларускім аэрапорце нас паклікалі ў службовы офіс працаўнікоў мытні, якія папрасілі нас падпісаць стос кампакт-дыскаў і фатаграфій «Metallica». Мы спрабавалі растлумачыць ім, што мы не «Metallica», але яны настойвалі на тым, каб мы падпісалі. Яны мелі ўладу. Я сапраўды аднойчы зайграў з «Metallica» песню «Fight Fire With Fire», я люблю гэты гурт, але ў любым выпадку я не Роберт Трухільё», – напісаў Флі.

Днём пазней беларускія мытнікі зрабілі заяву для прэсы, у якой гаворыцца, што супрацоўнікі ДМК дачынення да інцыдэнту не маюць. 

«Супрацоўнікі беларускай мытні не звярталіся да музыкаў па аўтографы і з іншымі просьбамі. Паводле інфармацыі прадстаўнікоў аэрапорту з такой просьбай да музыкаў гурту Red Hot Chili Peppers звярнулася супрацоўніца службы сэрвісу аэрапорта Гомеля», — гаворыцца ў паведамленні.

Zrzut ekranu 2016-07-11 o 14.18.20

ДР belsat.eu

Стужка навінаў