Мясныя прадукты выклікаюць рак


Сусветная арганізацыя здароўя заяўляе пра небяспечнасць мяса і мясных прадуктаў.

Агенцыя даследавання раку, адзін з аддзелаў САЗ, заявіла сёння, што мясныя прадукты небяспечныя для здароўя чалавека. Time паведамляе, што на падставе 800 даследаванняў вучоныя кажуць, што вяндліна, шынка, сасіскі і падобныя прадукты выклікаюць рак тоўстай кішкі.

Крыніцай канцэрагенаў з’яўляюцца хімічныя элементы, якія дадаюцца ў якасці кансервантаў, або якія паўстаюць у вынікі вэнджання.

Чырвонае мяса – толькі «магчыма небяспечнае», бо само па сабе яно, наадварот, карыснае, таму што ўтрымлівае жалеза, цынк і вітамін B12. «Патэнцыйнай канцэрагеннасці» яно набывае падчас тэрмічнай апрацоўкі – калі мяса смажаць ці пякуць на агні.

Гэта не азначае, што тыя, хто ядуць час ад часу канапкі з беконам, абавязкова захварэюць на рак тоўстай кішкі – эксперты кажуць, што ня трэба маментальна адмаўляцца ад мяса. Але калі хтосьці есці яго вельмі шмат, то павінен падумаць пра абмежаванне спажывання.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў