Мясныя кансервы, сасіскі, бялізна і мэбля: якія беларускія тавары падрабляюць за мяжой


Днямі ва Украіне выявілі падпольны завод вырабу падробленых цукерак «Камунаркі».

У офісных памяшканнях былі сканфіскаваныя «шэрыя» бухгалтарскія дакументы, падробленыя штампы і этыкеткі, паведамляе МУС Беларусі.

Якія яшчэ айчынныя тавары спрабуюць капіяваць у суседніх краінах?

Газета «Салідарнасць» апублікавала спіс самых папулярных кантрафактных тавараў.

З артыкулу вынікае, што часцей за ўсё падрабляюць мясныя кансервы, малочныя вырабы, згушчонку, ікру, аўсяныя камячкі, бялізну, цыгарэты і нават мэблю.

«Беларускія малочныя тавары вядомыя ў Расеі сваёй якасцю, таму ашуканцы выдумляюць нават новыя брэнды. Напрыклад, у Санкт-Пецярбурзе ды іншых гарадах сустракаецца загадкавая марка «Свитлогорье». Спачатку на пачках пісалі, што вытворца – прадпрыемства «Малочныя прадукты» з Гомлю, а затым «Белавежскія сыры» з гораду Высокае», – адзначаецца ў артыкуле.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў