Мясніковіч занепакоены наплывам украінцаў, якія прыехалі ў Беларусь шукаць працу


Старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу мяркуе, што перадусім трэба клапаціцца пра занятасць насельніцтва Беларусі, а ўжо пасля – пра заробкі ўкраінскіх сяброў.

Украінцы ствараюць ціск на беларускім рынку працы, мяркуе спікер верхняй палаты парламенту. Паводле словаў Міхаіла Мясніковіча, толькі ў Берасцейскую вобласць апошнім часам прыехала каля 3 тыс. грамадзянаў Украіны. Яны гатовыя працаваць у сельскай гаспадарцы.

Мясніковіч адзначае, што для некаторых гаспадарак такая сітуацыя можа быць карысная.

«Але мы мусім клапаціцца пра занятасць уласнага насельніцтва, а не толькі думаць пра заробкі нашых украінскіх сяброў», – заявіў ён.

Старшыня Савету Рэспублікі лічыць, што праблема павінна быць разгледжаная на ўзроўні ўраду і Савету бяспекі.

Рынак працы суседняй Польшчы таксама заўважыў рост колькасці ўкраінцаў. НДА сцвярджаюць, што ў краіне нелегальна праце каля 300 тыс. украінцаў.

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў