Старшыня верхняй палаты парламенту выступіў з такой прапановай падчас выязной нарады Прэзідыума Савета Рэспублікі ў Бярозе.
«Неабходна высветліць, якія плошчы не выкарыстоўваюцца, забраць па рашэнню прэзідэнта і аддаць прадпрымальнікам назаўсёды або на некалькі гадоў, пакуль не вырашыцца праблема занятасці, у бязвыплатную арэнду. Усё роўна яны пустуюць», – сказаў Міхаіл Мясніковіч.
Старшыня Савета Рэспублікі прывёў у якасці прыкладу Баранавіцкі завод аўтаматычных лініяў, дзе пустуюць некалькі велізарных цэхаў. Такая ж сітуацыя назіраецца і на заводах у Пінску, Слуцку, Гомлі і дзясятках іншых гарадох, перадае belta.by.
ЮВ, belsat.eu