«Мяне нічога не спыніць». Справу Таццяны Мастыкінай адправілі на дапрацоўку


Суд Першамайскага раёну Менску адправіў адміністратыўную справу ў адносінах да праваабаронцы Таццяны Мастыкінай на дапрацоўку.

Нагадаем, 25 сакавіка падчас акцыі пратэсту Міколы Статкевіча на плошчы Якуба Коласа міліцыя затрымала групу назіральнікаў, у тым ліку і Таццяну Мастыкіну. Затрыманых даставілі ў РУУС Савецкага раёну, дзе на некаторых назіральнікаў склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 23.34 КаАП – «Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве», а на Таццяну Мастыкіну яшчэ і па арт. 23.4 КаАП – «Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў». Спачатку суд прызначылі на наступны дзень – 26 сакавіка – але па незразумелых прычынах паседжанне не адбылося.

Сёння, 8 траўня, Першамайскі суд знайшоў у адміністратыўных пратаколах шмат недахопаў і таму вярнуў іх на дапрацоўку ў міліцыю.

Суд над Таццянай Мастыкінай. Фота Ірына Арахоўская, belsat.eu

«Справу адправілі на дапрацоўку, бо мае паказанні і паказанні сведкаў разышліся з тым, што напісана ў пратаколе. Звязана гэта з тым, што мяне спрабуюць асудзіць за тое, што я не рабіла, а мне прыходзіцца апраўдвацца», – распавяла Мастыкіна belsat.eu па выніках паседжання.

Таццяна Мастыкіна. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

Мастыкіна падкрэсліла, што судовы пераслед не прымусіць яе спыніць праваабарончую дзейнасць:

«Мяне нічога не спыніць. Я адчуваю падтрымку і я адчуваю, што я на правільным баку».

Суд над Таццянай Мастыкінай. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Аб’ява ў залі суду. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

Патрымаць Таццяну Мастыкіну на судзе прыйшлі яе калегі праваабаронцы – Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч ды інш. За працэсам назірала шмат журналістаў і прадстаўнік амбасады ЗША.

Актывісты праваабарончай кампаніі назірання ля будынку суду. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

КА, belsat.eu

Стужка навінаў