Запазычанасць Беларусі паводле расейскіх дзяржаўных крэдытаў на пачатак кастрычніка склала $ 6,5 млрд долараў. Такія падлікі апублікаваў расейскі бок. Што думаюць пра гэта беларусы?
«Натуральна, гэта ненармальна, не кажучы ўжо пра тое, што няёмка. Канечне, гэта не вельмі добрая практыка: у суседа пазычаць грошы і потым аддаваць. У пэўнай ступені ты залежыш ад таго, у каго ўзяў грошы», – кажа жыхар сталіцы, да якога звярнуўся з пытаннем «Белсат».
Іншая жыхарка Менску адзначае:
«Трэба, хіба, неяк паспрабаваць самім спраўляцца. Чым большая запазычанасць, тым складаней нам пасля будзе жыць».
Наступны суразмоўца агучвае сваё меркаванне:
«У Расеі пазычаць не сорамна. Трэба браць, і браць, і браць! Пакуль даюць. У іншых браць, можа, сорамна, а Расея няхай плаціць, за тое, што мы ёсць такія, добрыя і прыгожыя».
Больш меркаванняў – у відэа вышэй.
НМ, belsat.eu