Мянчук распавёў, як Марцін Гор з «Depeche Mode» запрасіў яго на вячэру замест канцэрту, які не адбыўся


Гісторыю знаёмства з вядомым брытанскім музыкам апісаў у Facebook Аляксей Ламан. Ён займаецца стварэннем модуляў да музычных сістэмаў.

Марцін Гор ужо некалькі гадоў набывае міксеры ў менчука. Цяпер у Гора ўжо 7 прыбораў ад Аляксея.

Паводле Аляксея, перад канцэртам Гор заехаў да яго са сваім ахоўнікам, а пасля запрасіў Аляксея і ягоных сяброў на канцэрт.

Пасля таго, як стала вядома, што канцэрт не адбудзецца, Гор запрасіў Аляксея на вячэру.

«Мы распавялі адзін адному, хто як жыве, абмеркавалі сінтэзатары, сітуацыю ў сучаснай музыцы і шмат чаго яшчэ. Было вельмі весела, смяяліся так, што ў мяне дагэтуль шчокі баляць. Тусоўка доўжылася некалькі гадзінаў, у канцы сфатаграфаваліся на памяць», – напісаў Аляксей.

Менскі канцэрт «Depeche Mode» адмянілі 17 ліпеня за гадзіну да пачатку праз тое, што лідар калектыву Дэіў Ган атруціўся ў Маскве. У выніку выканаўцу паставілі на ногі дактары 9-га менскага гарадскога шпіталя.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў