Мянчук прынёс у міліцэйскі пастарунак міну – з будынку тэрмінова ўсіх эвакуявалі


У Менску ў пастарунак па вуліцы Герасіменкі мужчына прынёс міну часоў Другой сусветнай вайны, якую ён знайшоў падчас палявання. Ведаючы пра тое, што ў сталіцы праходзіць аперацыя «Арсенал», мянчук вырашыў звярнуцца па дапамогу да свайго ўчастковага інспектара міліцыі і здаць небяспечную знаходку.

Маёр міліцыі Сяргей Мядзюха далажыў пра візіт у аператыўна-дзяжурную службу РУУС. Супрацоўнікі РУУС выклікалі групу размініравання. Не чакаючы спецыялістаў, старшы ўчастковы ачапіў будынак і эвакуяваў з яго ўсіх грамадзянаў (памяшканне ўчастка размешчана на першым паверсе двухпавярховага адміністрацыйнага будынку), паведамляе сайт ГУУС Менгарвыканкаму.

Групай размініравання міна ад мінамёта 50 калібру была знішчана. Ніхто не пацярпеў.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў